Вынікі :
1. 5 хвілін на тупленне
+- насамрэч, у галаве кожны раз, калі саджуся за кампутар ці лезу ў інэт, з’яўляецца думка – а якая мэта гэтага. *Павялічылася асазнанасць падчас праграмавання* (тое ж пытанне – а што я раблю, з’яўляецца зараз і тут). Думаю, высвабадзілася 15-30 гадзін вольнага часу, што дапамагло пачаць вялікія змены ў распарадку дню.
- Прапала залежнасць ад кампу. Гэта дакладна.
-- не заўсёды хапала сілы моцы думку аб мэце пераўтварыць ў рашучае “не” падчас туплення. Вывад: працаваць і працаваць

- шмат разоў маніў сябе – вось яшчэ мінутку пасяжу на гэтым сайце і ўсё. Вывад: трэба ўвогуле скасоўваць безмэтавае тупленне. І пачынаць якарыць сябе, каб калі ўжо думка ўзнікала – то хапала сілы моцы, каб перастаць тупіць (тое ж, як уставанне зранку – думку злавіў, што хопіць – значыцца хопіць! Нават калі там цікавы кантэнт, ці вельмі ж сладка спіцца).
2. 30 хвілін на пул актыўнасці кожны дзень
+ - думаю, заняў карыснымі справамі 15-20 гадзін. З важнага – наладзіў адносіны з некалькімі людзьмі, дапамог сябру змяніць працу, зрабіў некалькі набыццёў, аб якія даўно думаў, пачысьціў zmicer.com ад порна пастоў, якія пакінулі робаты, завяршыў кампрамісы (рэфлексіўная справаздача аб карпацкім падарожжы -
http://zmicer.com/?p=70 ), разабраў штодзённік двухгадоваё мінуласці, успомніў словы адной сваёй песенькі, надбаў фоткі намётавага гарадку, пачаў слухаць падкасты Паўліны, чытаць кнігу па мэнеджменту, расчысціў java & php докі ды праграмы.
- з’явілася правіла не рабіць таго, што ўжо ёсць у маім пуле (не фоткаць, пакуль не разгроб тое, што планаваў, не пісаць музыку, пакуль не запісаў мінулыя творы)
- сустракаў расвет. Паявілася магчымасць мець да 5 гадзін бізнес актыўнасцей у працоўны дзень (пакуль што не вельмі звычна, але вось 3 гадзіны займацца СВАЁЙ справай – рэяльнасць – раней гэты паказчык не перавышаў і 30 хвілін у працоўны дзень)!
-- не ўсё, што рабіў, было карысным (мяняў пункты у дзень, які павінны быў іх выконваць). Вывад: планаванне.
- не было стратэгічнага планавання раз у месяц, ці тыдзень Вывад: планаванне.
- не атрымалася зрабіць шмат чаго Вывад: планаванне.
- падменьваў гэты час бізнес актыўнасцямі Вывад: планаванне, развіцце сілы волі.
- не заўсёды правільна планаваў час – атрымоўвалася, што я банальна не паспяваў штосьці зрабіць Вывад: прыярытэты ды планаванне.
- не было налёту радасці і творчасці падчас выканання некаторых пунктаў. Вывад: трэба сябе гатаваць перад пачынаннем чагосьці, настраіваць на “паток”

Е!
3. 11 гадзін – час для сну
+ - надбаў вялікую колькасць карысных звычак (смехавая медытацыя, кантрасны душ на пастаяннай аснове, штодзённік, AceMoney)
-- 5-6 разоў не ўдалося выканаць гэты пункт не па добрай прычыне (напрыклад, было натхненне), а проста па прычыне згубу асазнанасці. Вывад: працуем!
Плюс да ўсяго гэтага – здаў сэртыфікат SCJP (Java 5) з вынікамі 93%.
Пляны на наступныя 30 дзён (30.04.07 – 12.06.07):- працягваць выконваць тры пункты + усё, што іх датычыцца (штодзённыя справаздачы)
- вядзенне insight лісткоў, адказ на пытанне – як заставіць іх працаваць
- тры разу – турнічкі, два – бег, як мінімум адзін – басейн, кожны дзень – тыбецкая гімнастыка.
- AceMoney перад выхадам з дому, каб патраціць грошы.
- Колькасць бізнес актыўнасцей у працоўны дзень – 3. У вольны – 8 (мэты для бізнес актыўнасцей – у дзённіку, як глябальныя мэты на месяц).
- Праца – 3 пункты сам, 3 – з камандаю (ведаю, якія).
- Кожны дзень – чысціць зубы!
- Гадзіна ў дзень – “дзен час”!
- Не даваць саветы, не судзіць (пакуль не буду мець міліён даляраў), маўчаць, не рабіць высноў і штампаў.
Што датычыцца lifestyle.by:
- неабходна ўвесці кантралюючых працэс + правілы (каб павялічыць матывацыю)
- згодны з грашовым узносам
- згодны з абмежаванай колькасцю ўдзельнікаў
- рэялка апасля сканчэння месяцу
- асобны раздзел форуму, дзе ўсе кнігі, фішкі, пункты да поспеху (якія “засвяцілі” на чарговым этапу 30 дзён) былі б сістэматызаваны, каб імі можна было карыстацца
- больш увагі ў пастах звяртаць да тэхнікі выканання асобных фішак (дзяліцца попытам адным словам)
- больш рэяльных праблем, якія ўзнікаюць – не баяцца паказацца слабымі.